Спіс пацвярджальных дакументаў, што прадастаўляюцца заяўнікамі, для атрымання кароткатэрміновых віз

02.12.2014. 19:09

Асноўныя дакументы:

  • заява, запоўненая і падпісаная;
  • праязны дакумент (пашпарт)
    • праязны дакумент павінен быць дзейны, па меншай меры, на працягу трох месяцаў пасля даты апошняга запланаванага выезду за межы тэрыторыі краін-удзельніц Шэнгенскага пагаднення;
    • павінен мець, па меншай меры, дзве пустыя старонкі с загалоўкам “Візы”;
    • перыяд з даты выдачы пашпарта да даты апошняга запланаванага выезду за межы тэрыторыі краін-удзельніц

Шэнгенскага пагаднення не павінен перавышаць 10 гадоў.

  • копія старонак праязнога дакумента, што ўтрымліваюць персанальныя дадзеныя;

Каляровы фотаздымак (3,5 х 4,5 см), зроблены ў адпаведнасці з рэкамендацыямі стандарту ICAO

  • Медыцынская страхоўка для тых, хто выяжджае за мяжу
    • страхоўка павінна пакрываць любыя выдаткі, якія могуць узнікнуць у сувязі з рэпатрыяцыяй па медыцынскіх прычынах, неабходнасцю неадкладнай медыцынскай дапамогі, экстранай шпіталізацыяй або смерцю падчас знаходжання;
    • павінна быць дзейная для ўсіх краін-удзельніц Шэнгенскага пагаднення і на працягу ўсяго перыяду мяркуемага перабывання або транзіту;
    • мінімальная сума пакрыцця павінна складаць 30 000 еўра;

1. Абавязковая інфармацыя і дакументы для прадастаўлення ўсімі заяўнікамі для атрымання візы

1.1 Інфармацыя аб транспартным сродку:

    • квіток у абодва бакі або бронь

або

    • іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкарыстанне іншых транспартных сродкаў, такія, як дамова з транспартнай кампаніяй або копія рэгістрацыйнага пасведчання і правы кіроўцы, дакументы, якія пацвярджаюць права на выкарыстанне аўтамабіля або іншага транспартнага сродку і г.д.;

1.2 Дакумент, што павінны прадаставіць заяўнікі, якія працуюць:

Даведка з месца працы, у якой пазначаныя:

    • пасада, якую займае працаўнік,
    • дату працаўладкавання і дату заканчэння працы (калі прымяніма)
    • памер заработнай платы за апошнія тры месяцы.

1.3 Дакументы, якія павінны прадаставіць індывідуальныя прадпрымальнікі:

    • рэгістрацыйнае пасведчанне;
    • зарэгістраваную падаткавую дэкларацыю ці даведку пра адсутнасць запазычанасцяў па падатках і зборах.

1.4 Дакументы, якія павінны прадаставіць заяўнікі, якія не працуюць;

Замест даведкі з месца працы заяўнікі, якія не працуюць, павінны прадаставіць наступныя дакументы:

    • студэнты – студэнцкі білет або ліст з месца вучобы і дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць дастатковай колькасці фінансавых сродкаў на падарожжа;
    • пенсіянеры – пенсійнае пасведчанне;
    • іншыя заяўнікі, якія не працуюць:
    • дакументы, якія пацвярджаюць іх сувязь з Беларуссю (напрыклад, пасведчанне аб шлюбе, пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне аб смерці блізкіх сваякаў, доказ валодання маёмасцю) і доказ наяўнасці фінансавых сродкаў, дастатковых для падарожжа

і

    • копію старонкі працоўнай кніжкі з персанальнымі дадзенымі і старонак з гісторыяй працаўладкавання за апошнія тры гады.

Заяўнікі, якія не працуюць, могуць пацвердзіць наяўнасць дастатковых фінансавых сродкаў, напрыклад, з дапамогай наступных дакументаў:

Ліст ад спонсара і доказ таго, што спонсар валодае дастатковымі фінансавымі сродкамі (напрыклад, выпіскі з банкаўскіх рахункаў, даведка з месца працы з указаннем заробку, доказ валодання нерухомасцю, валодання долямі кампаніі, акцыямі); ліст пра спонсарства (з пастаўленай датай і подпісам) павінен утрымліваць наступную інфармацыю:

    • прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас і кантактныя дадзеныя спонсара
    • сувязь паміж спонсарам і заяўнікам
    • тэрмін паездкі і краіны прызначэння
    • спіс усіх выдаткаў, якія пакрывае спонсар

або

    • выпіска з банкаўскага рахунка, якая адлюстроўвае ўсе банкаўскія аперацыі за апошнія 3 месяцы

або

    • дарожныя чэкі на імя заяўніка, падпісаныя;
    • іншыя дакументы, якія даказваюць, што ў заяўніка ёсць дастатковая колькасць фінансавых сродкаў на паездку (напрыклад, доказ валодання нерухомасцю, валодання долямі кампаніі, акцыямі).

2. Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы заяўнікамі, што вандруюць, каб  наведаць сваякоў ці сяброў

Запрашэнне: у адпаведнасці са сваімі нацыянальнымі законамі, некаторыя краіны-ўдзельніцы патрабуюць выкарыстоўваць спецыяльную форму для ліста-запрашэння. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка,  прагледзьце сайты краіны-ўдзельніцы. У іншых выпадках патрабуецца прадаставіць дадатковы дакумент, які даказвае мэту падарожжа (напрыклад, дакумент, які даказвае сямейныя  сувязі - напрыклад, пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне аб шлюбе, пасведчанне аб разводзе, пасведчанне аб змене імя, пасведчанне аб смерці).

3. Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы заяўнікамі, што вандруюць з дзелавымі, афіцыйнымі, культурнымі, адукацыйнымі ці спартыўнымі мэтамі:

3.1  Запрашэнне

    • У адпаведнасці са сваімі нацыянальнымі законамі, некаторыя краіны-ўдзельніцы патрабуюць выкарыстоўваць спецыяльную форму для ліста-запрашэння. Калі ласка,  праглядайце сайты краіны-ўдзельніцы для атрымання больш падрабязнай інфармацыі.
    • У іншых выпадках патрабуецца іншы дакумент,  які даказвае мэту паездкі (напрыклад, уваходны квіток на культурную падзею, кірмаш, выставу);

3.2  Ліст ад установы або арганізацыі, якая накіроўвае заяўніка

Ліст ад беларускай арганізацыі або ўстановы, якая накіроўвае заяўніка за мяжу, з пазначэннем мэты і працягласці паездкі.

3.3  Дакумент, які пацвярджае месца пражывання

У выпадку, калі месца пражывання не пазначана ў запрашэнні:

    • бронь у гатэлі або дамова пра арэнду жылля

або – іншы дакумент, які пацвярджае наяўнасць месца пражывання.

4. Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы заяўнікамі, што вандруюць з мэтай ажыццяўлення аплатнай дзейнасці або праходжання інтэрнатуры

У адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам некаторых краін-удзельніц, некаторыя віды аплатнай дзейнасці ды інтэрнатуры патрабуюць прадастаўлення заяўнікам дазволу на працу або падобнага дакументу: просім праверыць вэб-сайт адпаведнай краіны-ўдзельніцы.

5. Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы кіроўцамі грузавых машын і аўтобусаў

5.1  Калі заяўка падаецца праз “БАМАП”

Ліст-пацверджанне ад “БАМАП” (Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў).

5.2  Калі заяўка не падаецца праз “БАМАП”

  • ліст ад арганізацыі перавозчыкаў (калі ён ёсць);
  • пасведчанне кіроўцы адпаведнай катэгорыі;
  • для кіроўцаў грузавых машын: сэртыфікат аб заканчэнні курсаў вадзіцеляў-міжнароднікаў;
  • копія рэгістрацыйнага пасведчання на грузавую машыну і прычэп або аўтобус (тэхнічны пашпарт);
  • рэгістрацыйнае пасведчанне кампаніі-працадаўцы;
  • ліцэнзія або дазвол на ажыццяўленне перавозак на вялікія адлегласці грузу або пасажыраў;
  • кантракт паміж беларускай кампаніяй і яе партнёрскай кампаніяй у зоне Шэнгенскага пагаднення.

6. Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы заяўнікамі, якія падарожнічаюць з мэтай турызму

6.1 Дакумент, які пацвярджае месца пражывання

Бронь у гатэлі або дамова пра арэнду жылля.

6.2 Калі заява на атрыманне візы прадастаўляецца акрэдытаванай турыстычнай кампаніяй:

Копія дамовы аб прадастаўленні паслуг, падпісанай турыстычнай кампаніяй і заяўнікам

або

ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны  -ўдзельніцы, турыстычны ваўчар, выдадзены прымаючай кампаніяй.

7. Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы заяўнікамі, якія падарожнічаюць з мэтай лячэння

Пацвярджэнне ад медыцынскай установы, што сведчыць пра неабходнасць медыцынскага абслугоўвання;

Пацвярджэнне месца пражывання, калі месца пражывання не пазначана ў пацвярджэнні ад медыцынскай установы;

Пацвярджэнне наяўнасці дастатковых фінансавых сродкаў на лячэнне, унёсак або перадаплату медыцынскіх рахункаў.

8. Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы заяўнікамі, якія падарожнічаюць транзітам

Вiза або іншы дазвол на ўезд у трэцюю краіну прызначэння.

9. Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы заяўнікамі, якія не дасягнулі паўналецця

Павінен быць прадстаўлены дазвол ад другога з бацькоў (калі другі з бацькоў не паставіў подпіс пад заявай на выдачу візы);

Пасведчанне аб нараджэнні;

Калі непаўналетні падарожнічае без абодвух бацькоў, неабходны складзены натарыусам бацькоўскі дазвол (ад абодвух бацькоў у выпадку, калі бацькі ў разводзе ці жывуць асобна) на выезд непаўналетняга за межы Беларусі. Калі ў дзіцяці ёсць толькі адзін апякун, павінен быць прадстаўлены адпаведны дакумент (рашэнне суда аб выключным праве апекі, пасведчанне аб смерці або іншы дакумент).